Государственное учреждение образования
 Ясли-сад №6
      г.Новогрудка           

Вядомыя беларусы

Многія вядомыя людзі - ад святых сярэднявечча да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці - ураджэнцы Беларусі.

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

Барбара Радзівіл

Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

Барбара Радзівіл, дачка Юрыя Радзівіла, вялікага гетмана літоўскага, каралева польская і вялікая княгіня ВКЛ, другая жонка Жыгімонта (Жыгімонта) II Аўгуста.

Нарадзілася ў 1520 г, памерла ў 1551 г. праз паўгода пасля сваёй каранацыі. Пахавана ў Віленскім кафедральным касцёле.

Барбара Радзівіл стала гераіняй многіх легенд, у якіх выступае ў вобразе Чорнай дамы, а гісторыі рамантычнага кахання Барбары і Жыгімонта прысвечаны шматлікія мастацкія творы.

Існуе паданьне пра тое, што па сьмерці Барбары кароль наведаў Мікалая Радзівіла (брата Барбары) у Нясьвіжы, і прывёз з сабой чарадзея, які паабяцаў яму выклікаць дух жонкі ў тым месцы, дзе яны сапраўды кахалі адзін аднаго. Дух быў выкліканы, але кароль сваім каханьнем змог утрымаць Барбару, ня даўшы ёй вярнуцца туды, адкуль яе выклікаў чарадзей. Кароль мусіў вярнуцца паміраць у Нясьвіж, дзе б яны нарэшце сустрэліся. Аднак нечакана ён памёр у Кракаве, і паводле легенды, да нашых дзён дух Чорнай Дамы блукае пакоямі Нясьвіскага замка, у той час як дух Жыгімонта блукае ў Кракаўскім палацы.

Леў Сапега

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588) - выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

Сапега Леў (4.4.1557, в.Астроўна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобласці - 7.7.1633), беларускі дзяржаўны дзеяч ВКЛ, адзін са стваральнікаў Статута Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі.

Адзін з самых уплывовых дзяржаўных дзеячаў канца XVI - першай трэці XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Леў Іванавіч Сапега назаўсёды ўпісаў сваё імя ў гісторыю нашай Радзімы. Усёй сваёй дзейнасцю, аўтарытэтам мудрага палітыка Л. Сапега ўмацоўваў незалежнасць ВКЛ, спрыяў яго ўзвышэнню і культурнаму росквіту.

Ва ўзросце 23 гадоў атрымаў пасаду сакратара Вялікага княства, а ў 1581 г. – пісара Дзяржаўнай канцэлярыі ВКЛ. У гэтым жа годзе ён выступіў асноўным арганізатарам стварэння Трыбунала Вялікага княства Літоўскага – вышэйшага апеляцыйнага суда, які спрыяў умацаванню заканадаўства і забеспячэнню больш поўнай абароны правоў грамадзян. Так пачаўся яго шлях як палітыка і выразна акрэсліўся сэнс усёй яго будучай дзейнасці – барацьба за незалежнасць ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, яго эканамічнае і палітычнае ўмацаванне.

Са згоды Жыгімонта Вазы, які заняў каралеўскі пасад пасля смерці Стэфана Баторыя, Л. Сапега ўзначаліў работу над трэцім Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Надрукаваны ў 1588 г. на беларускай мове за ўласны кошт Л. Сапегі, гэты дакумент юрыдычна замацаваў прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у ВКЛ. Сапега не толькі адрэдагаваў Статут, але і сам напісаў да яго дзве прадмовы: адна – зварот да Жыгімонта II, другая – зварот да грамадзян ВКЛ.

У 1589 г. кароль надаў яму тытул канцлера ВКЛ. Гэта была найвышэйшая пасада ў дзяржаве, займаў яе Сапега на працягу 34 гадоў. У 1621 г. стаў віленскім ваяводам, а з 1625 г. адначасова гетманам Вялікага княства Літоўскага.

Магутнасць і цэласнасць ВКЛ абараняў як сродкамі дыпламатыі, так і на полі бою. Дзейнасць канцлера прыпала на перыяд цяжкіх ваенных канфліктаў на паўночна-заходніх, усходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, ахвяраваў сваю маёмасць на ўтрыманне арміі ВКЛ. Праславіўся і як мецэнат. На свае сродкі ён будаваў касцёлы, уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, адкрываў школы, шпіталі, прытулкі. У сваіх маёнтках ён сабраў каля 3 тыс. кніг, сярод якіх былі творы найбольш вядомых мысліцеляў, філосафаў і прамоўцаў старажытнасці. Багацейшы магнат ВКЛ, Сапега апекаваў над мастакамі і літаратарамі. Ён паклаў пачатак ружанскаму архіву, а на схіле год працаваў над удасканаленнем Метрык Вялікага княства Літоўскага – архіва спраў дзяржаўнай улады за 1386-1551 гг., а таксама над захаваннем каштоўных актаў за перыяд свайго канцлерства.

Зробленае гэтым выдатным чалавекам на працягу ўсяго яго няпростага жыцця пераконвае, што без такой шматбаковай адоранай асобы, як Л. Сапега, беларускае сярэднявечнае гаспадарства, бадай, не змагло б захаваць сваю незалежнасць, не кажучы ўжо пра ўзвышэнне ды культурны росквіт, дасягнутыя ў тым часе, які з поўным правам можна назваць “эпохаю Льва Сапегі”.

Тадэвуш Касцюшка

Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура, палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 г .  Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.

Нарадзіўся ў 1746 г. у в. Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.

У 1776–83 гг. добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. У 1784 г. вярнуўся на радзіму, з 1789 – у польскай арміі. У 1794 г.  аб’яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і начальнікам паўстання 1794 г. У бітве каля Мацяёвіц (1794) быў цяжка паранены, трапіў у палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля вызвалення (1796) выехаў у ЗША, у 1798 вярнуўся ў Еўропу.

Памёр у 1817 г. у Швейцарыі, перапахаваны ў г.Кракаве.

Вядомыя навукоўцы з Беларусі

Изображение Ігнат Дамейка

Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. 2002 ЮНЕСКА абвясціла годам Ігната Дамейкі. Памяць пра яго шанавалі ў многіх краінах свету, асабліва ў тых, з якімі былі звязаны яго жыццё і дзейнасць. У Беларусі праводзіліся навуковыя канферэнцыі, прызначаны стыпендыі імя Ігната Дамейкі, у месцах, дзе ён жыў, усталяваныя мемарыяльныя дошкі. Да юбілею ў мінскім выдавецтве «Беларускі кнігазбор» быў прымеркаваны выпуск яго кнігі «Мае падарожжы».

Изображение Іван (Ян) Чэрскі

Вучоны-географ, геолаг, знакаміты даследчык Сібіры, імем якога названы цэлы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Сволна Віцебскай губерні у 1845 годзе.

Изображение Мікалай Судзілоўскі (Нікалас Русель)

Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх выспаў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай шляхецкай сям'і. C 1892 жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Изображение Аляксандр Чыжэўскі

Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне сонца і сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Соф'я Кавалеўская

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі, з шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіно Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў ўступіла ў фіктыўны шлюб, каб з'ехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі

Авіяканструктар, вынаходнік, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны, будучы стваральнік рэактыўнай і звышгукавой авіяцыйнай тэхнікі Павел Сухі (1895-1975) нарадзіўся ў горадзе Глыбокае на Віцебшчыне. Бацькі яго - Восіп Андрэевіч і Лізавета Якаўлеўна - працавалі ў тамтэйшым народным вучылішчы. Скончыўшы яго, Павел таксама настаўнічаў, але - нядоўга: у 1914-м быў мабілізаваны ў царскую армію і неўзабаве апынуўся на фронце Першай сусветнай вайны ў якасці прапаршчыка-артылерыста.

Изображение Міхаіл Высоцкі

Выбітны навуковец і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходак і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006).Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).

Жарэс Алфёраў

Вядомы расійскі фізік, буйнейшы спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў, стваральнік першых савецкіх транзістараў, фотадыёдаў. Адкрыцці, распрацоўкі Ж.Алфёрава шырока прымяняюцца ў энергетыцы, тэлекамунікацыях, лічбавых сродках захоўвання і перадачы інфармацыі, касмічнай і вылічальнай тэхніцы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 г., з 1945 г. жыў з бацькамі ў Мінску. Бацька, Іван Карпавіч, родам з мястэчка Чашнікі, маці, Ганна Уладзіміраўна, нарадзілася ў мястэчку Крайск Лагойскага раёна. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

Барыс Кіт

Барыс Кіт (сапраўднае прозвішча - Кіта). Нарадзіўся 6 красавіка 1910 года у беларускай сям’і ў Пецярбургу. У 1918 годзе вярнуўся на Беларусь. Выпускнік Навагрудскай беларускай гімназіі (1928) і фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1933). Выкладчык (з 1931) і дырэктар (у 1939) Віленскай беларускай гімназіі. З восені 1939 узначаліў адроджаную гімназію ў Навагрудку. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Школьны інспектар аблана Баранавічскай акругі (1939-41). Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускія школы, ратуючы моладзь ад высылкі ў Германію. Дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Паставах і Адміністрацыйна-гандлёвай вышэйшай школы ў Маладзечне. Правёў месяц у турме гестапа (1944). 
З лета 1944 - на эміграцыі. Вучыўся на факультэце медыцыны ў Мюнхенскім універсітэце (1945-48). З 1948 года - у ЗША. 
Адзін з заснавальнікаў найбуйнейшай ў ЗША беларускай калоніі ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Дзякуючы яго высілкам больш за 300 сямей беларускіх палітуцекачоў пераехалі за акіян. 
Кар’еру ў ЗША пачынаў хімікам у фармацэўтычных кампаніях Нью-Джэрсі і Каліфорніі. Навуковы супрацоўнік першай у ЗША аэракасмічнай кампаніі North American Aviation Inc. (Лас-Анджэлес, 1956-58). Кіраўнік навуковай групы аддзела касманаўтыкі Міністэрства ваенна-паветраных сіл ЗША (1958-63). Старшы навуковы супрацоўнік міжнароднай карпарацыі ITT (1963-64) і Нацыянальнага бюро стандартаў ЗША (1964-68). Старшы эксперт-даследчык Дзяржінстытута сістэмнага аналізу Міністэрстваў абароны і транспарту ЗША (1968-72). 
Даследаваў плыўкі вадарод як асноўнае ракетнае паліва. Падрыхтаваў матэматычны разлік палётаў касмічных караблёў на Месяц. Аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (1960) і першага на Захадзе даследавання па гісторыі савецкай астранаўтыкі USSR Space Research and Development (1964). 
З 1972 года - у Франкфурце-на-Майне. Прафесар матэматыкі Еўрапейскага аддзела Мэрылендскага
ўніверсітэта (ЗША, 1972-93). Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1983). З лекцыямі скалясіў увесь свет. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага астранаўтычнага таварыства Германа Оберта (ФРГ) і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Мінск-Масква). Акадэмік Міжнароднай акадэміі касманаўтыкі (Парыж). 
За ўнёсак у развіццё астранаўтыкі Кіт быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: лаўрэат залатога медаля Германа Оберта і Вернэра фон Браўна (ФРГ), сябар Залы славы Вашынгтонскага біяграфічнага інстытута (ЗША), уладальнік падзякі Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Імя Кіта сярод славутых навукоўцаў Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія. 
Мецэнат беларускай культуры на эміграцыі. Пасля ад’езду тройчы пабываў на Беларусі (1992, 93, 95), дзе намагаўся закласці нацыянальны ўніверсітэт еўрапейскага кшталту. Ганаровы жыхар Навагрудка, дзе адчынены ягоны музей (2008) 
Размаўляе на сямі мовах. Мае сына, двух унучак і двух праўнукаў.

Читать полностью:  https://news.tut.by/society/166151.html

Вядомыя касманаўты з Беларусі

Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза.Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Изображение Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым лікуу адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

Изображение Алег Навіцкі

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-ймеждународной экспедыцыі на МКС.
Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Вядомыя ў мастацтве беларусы

ИзображениеМарк Шагал

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангарда ў выяўленчым мастацтве.

Изображение Напалеон Орда

Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета.Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца найкаштоўнейшай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Іван Хруцкі

Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выбітны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

Луіс Барт Маер

Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метро-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Майер прапанаваў штогод ўручаць якая стала знакамітай прэмію "Оскар".

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Міхаіл Савіцкі

Народны мастак Беларусі, аўтар каля 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія працы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922 -08.11.2017). Герой Беларусі (2006). Народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, у 2006 г. прысвоена званне «Герой Беларусі». Кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».


https://nn.by/?c=ar&i=45688

Васіль Быкаў

Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст.Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990 - 1993 гг. прэзідэнт аб'яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Гаўрыла Вашчанка Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкаловічы Гомельскай вобласці (1928). Вядомыя палітыкі з Беларусі

Іосіф Гошкевіч

Дыпламат, навуковец-усходазнавец, падарожнік, першы консул Расійскай Імперыі ў Японіі і аўтар першага ў свеце японска-рускага слоўніка. Імем Гошкевича названы апісаныя ім віды насякомых і заліў у Паўночнай Карэі (Чосанман). Нарадзіўся ў 1814 г. у Рэчыцкім павеце (Гомельская вобласць). 200-годдзе з дня нараджэння И.Гошкевича ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гг.

Міхаіл Клеафас Агінскі

Дыпламат, палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, таленавіты кампазітар. Знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай" ён напісаў у радавой сядзібе Агінскіх у Залессі (Гродзенская вобласць). 250-годдзе з дня нараджэння М. К. Агінскага ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гг.

Хаім Вейцман

Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (цяпер Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман

быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў абраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952). Андрэй Грамыка Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнні ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).

Знакамітыя асветнікі Беларусі

Францыск Скарына

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую - у 1517 годзе.

Святая Еўфрасіння

Полацкая князёўна нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і ладу царквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла падчас паломніцтва ў Ерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічаная да ліку святых, шануецца як заступніца, нябесная заступніца зямлі беларускай.

Чэмпіёны з Беларусі

Аляксандр Мядзведзь

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969-71).Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут

Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх - на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША).Чэмпіён Універсіяды (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991-2000).

Ігар Макараў

Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Юлія Несцярэнка

Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны

Максім Мірны –самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.Вікторыя Азаранка Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года

Вікторыя Азаранка

Упершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

Дар'я Домрачава

Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы пераследу, идивидуальной гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

Аляксей Грышын

Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002). Сяргей Мартынаў "Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

Руслан Салей

Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.