Государственное учреждение образования
 Ясли-сад №6
      г.Новогрудка           

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе. Вось і наш садок таксама святкаваў Дзень роднай мовы.

Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другіх малодшых груп разам с педагогамі падправіліся ў завочнае падарожжа па тэме “Беларускі краявід”. Для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых групп было праведзена народнае свята “Беларускі кірмаш”, падчася якога дзеці гулялі у віктарыну “Гучы слова па-беларуску”, танцавалі беларускія танцыі “Бульба”, “Крыжачок”, вадзілі харавод “Мішанька”, выконвалі песні “Выхавацелька”, “Дзедава кароўка”, а таксамам самае цікавае для іх – гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”. Па завяршэнні дня дзеці усіх узроставых груп у прыёмных для бацькоў прадставілі малюнкі “Мой родны кут”.

Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванца  сада надоўга.